Начальнік Дзяржінспекцыі

Юрый Станіслававіч Церцель

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07.06.2018 № 230 прызначаны начальнікам Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Нарадзіўся ў 1967 годзе. У 1996 годзе скончыў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Да прызначэння на пасаду начальніка Дзяржаўнай інспекцыі працаваў на розных кіруючых пасадах у органах унутраных спраў і Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ў Дзяржаўным памежным камітэце Рэспублікі Беларусь. За добрасумленнае выкананне воінскага абавязку, высокае прафесійнае майстэрства узнагароджаны ордэнам "За службу Радзіме" I-й ступені, медалём "За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы» і медалём "За бездакорную службу" III-й і II-й ступені.


Намеснікі начальніка Дзяржінспекцыі

Юрый Пятровіч Коўшык

Па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 25.10.2018 прызначаны намеснікам начальніка Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Нарадзіўся ў 1967 годзе. У 1998 годзе скончыў Свярдлоўскай вышэйшае ваенна-палітычнае танка-артылерыйскае вучылішча, у 2006 годзе – Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт. Да прызначэння на пасаду намесніка начальніка Дзяржаўнай інспекцыі працаваў на розных кіруючых пасадах у органах унутраных спраў і Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ў Дзяржаўным памежным камітэце Рэспублікі Беларусь. За добрасумленнае выкананне воінскага абавязку, высокае прафесійнае майстэрства узнагароджаны медалямі "За баявыя заслугі», «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы» і «За бездакорную службу» III ступені.


Міхаіл Віктаравіч Губіч

Па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 02.10.2013 прызначаны намеснікам начальніка Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Нарадзіўся ў 1981 годзе. У 2003 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт, у 2013 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Да прызначэння на пасаду намесніка начальніка Дзяржаўнай інспекцыі працаваў на розных пасадах, у тым ліку кіруючых, у ДЛГУ «Мінскі лясгас», РУП «Белдзяржпаляванне», Камітэце дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, РДГА «БТПР».