Электронныя звароты ў Дзяржаўную інспекцыю накіроўваюцца на адрас электроннай пошты info@gosinspekciya.gov.by альбо праз запаўненне формы «Электронны зварот» на сайце Дзяржаўнай інспекцыі і павінны адпавядаць патрабаванням пунктаў 1, 2, 3 артыкула 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», а таксама ўтрымліваць адрас электроннай пошты заяўніка. Пры невыкананнi гэтых патрабаванняў электронны зварот пакідаецца без разгляду па сутнасці.
Электронны зварот складаецца на беларускай або рускай мове.
Электронныя звароты грамадзян павінны ўтрымліваць:
• назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
• прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
• выкладанне сутнасці звароту;
• адрас электроннай пошты грамадзяніна.
• назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
• поўнае найменне юрыдычнай асобы і месца яе знаходжання;
• выкладанне сутнасці звароту;
• прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
• адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.
У зваротах павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці) дакументаў, якія пацвярджаюць гэту інфармацыю.
Дапушчальнымі фарматамі прымацаваных дакументаў і (або) звестак у электронным выглядзе і іх графічных вобразаў на папяровых носьбітах (сканаў) з'яўляюцца: PDF/A, DOCX, DOC, RTF, TXT, ODT, ZIP, RAR, PNG, TIFF, JPEG, JPG.
Да электронных зваротаў, якія падаюцца законнымі прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Калі для разгляду электроннага звароту па сутнасці неабходна ўказанне персанальных дадзеных заяўніка або іншых асоб, акрамя змешчаных ў звароце, заяўніку будзе прапанавана звярнуцца з вусным ці пісьмовым зваротам.
Адклiканне электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.
У выпадку, калі электронныя звароты аналагічнага зместу паступаюць ад розных заяўнікаў i носяць масавы характар (больш за дзесяць), адказы на іх па рашэнні кіраўніка дзяржаўнага органа альбо асобы, ўпаўнаважанай iм падпісваць ва ўстаноўленым парадку адказы на звароты, могуць размяшчацца на афіцыйным сайце дзяржаўнага органа без накіравання адказаў (паведамленняў) заяўнікам.
Адказы (паведамленнi) на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўнікаў, указаны ў электронных зваротах.
На электронныя звароты даюцца пісьмовыя адказы (накіроўваюцца пісьмовыя паведамленні) у выпадках, калі:
• заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ альбо адначасова накіраваць пісьмовы адказ і адказ на адрас яго электроннай пошты;
• ў электронным звароце пазначаны адрас электроннай пошты, па якім па тэхнічных прычынах не ўдалося даставіць адказ (паведамленне).
Адказ на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаныя ў вышэйстаячую арганізацыю.
Звароты, якія падлягаюць разгляду ў органах пракуратуры ў адпаведнасці з грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, неабходна падаваць у парадку і з захаваннем патрабаванняў, устаноўленых Грамадзянскім працэсуальным кодэксам, Гаспадарчым працэсуальным кодэксам, Крымінальна-працэсуальным кодэксам, Працэсуальна-выканаўчым кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях, а таксама Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь.
Запоўніць форму «Электронны зварот» для фізічных асоб