Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь утворана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 студзеня 2003 г. № 45 на базе Дэпартамента аховы рыбных рэсурсаў і паляўнічых відаў жывёл. З'яўляецца спецыяльна ўпаўнаважаным дзяржаўным органам, падначаленым Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь. Ажыццяўляе дзяржаўны кантроль за аховай і выкарыстаннем дзікіх жывёл, якія адносяцца да аб'ектаў палявання і рыбалоўства, зямель пад дзікарослай драўнінна-хмызняковай расліннасцю (насаджэннямі), драўнінна-хмызняковай расліннасці, якая не ўваходзіць у лясны фонд (акрамя драўнінна-хмызняковай расліннасці ў межах населеных пунктаў і ўключанай ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь); аховай, абаронай, аднаўленнем і выкарыстаннем ляснога фонду; вядзеннем рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўствам; вядзеннем паляўнічай гаспадаркі і паляваннем.

Палажэнне аб Дзяржінспекцыі