Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь ўтворана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 студзеня 2003 г. № 45 на базе Дэпартамента аховы рыбных рэсурсаў і паляўнічых відаў жывёл. З'яўляецца спецыяльна ўпаўнаважаным дзяржаўным органам, падначаленым Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь. Ажыццяўляе ў межах сваёй кампетэнцыі дзяржаўны кантроль за аховай і выкарыстаннем дзікіх жывёл, якія адносяцца да аб'ектаў палявання і рыбалоўства, драўнінна-хмызняковай расліннасці і іншых дзікарослых раслін, ляснога фонду, зямель пад дзікарослай драўнінна-хмызняковай расліннасцю (насаджэннямі), забеспячэннем рыбаводнымі арганізацыямі захаванасці рыбы, якая змяшчаецца ў сажалках гэтых арганізацый.

Палажэнне аб Дзяржінспекцыі