Патэлефанаваўшы па нумары тэлефона даверу, вы можаце праінфармаваць дзяжурнага супрацоўніка Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь пра парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства, што адбываюцца альбо могуць адбыцца. Гэтая інфармацыя будзе перададзена ў адпаведнае тэрытарыяльнае падраздзяленне для праверкі і аператыўнага рэагавання, пасля чаго заяўніку паведамяць пра вынік. Пра ўсе паведамленні, што паступілі на тэлефон даверу, дзяжурны таксама дакладвае кіраўніцтву Дзяржаўнай інспекцыі.

Тэлефануйце, калі валодаеце пэўнымі звесткамі пра грубыя і сістэматычныя парушэнні ў сферы рыбалоўства і палявання, незаконныя высечкі і транспарціроўку драўніны, забруджванні водных аб'ектаў! Ад аператыўнасці вашага паведамлення залежыць выніковасць нашай працы.

Таксама па тэлефоне даверу можна пакінуць водгук аб дзеяннях (станоўчых або адмоўных) супрацоўнікаў Дзяржінспекцыі. Па кожнай скарзе будзе праведзена аб'ектыўнае разбіральніцтва.

Званкі па нумарах тэлефонаў даверу прымаюцца кругласутачна.

Цэнтральны апарат Дзяржаўнай інспекцыі ў г.Мінску: тэл. 8 (017) 39-00-000, 8 (033) 333-6-000.

Брэсцкая абласная інспекцыя: тэл. 8 (0162) 25-50-00, 8 (033) 633-36-19.

Віцебская абласная інспекцыя: тэл. 8 (0212) 51-90-00, 8 (033) 633-36-29.

Гомельская абласная інспекцыя: тэл. 8 (0232) 32-70-00, 8 (033) 633-36-09.

Гродзенская абласная інспекцыя: тэл. 8 (0152) 52-60-00, 8 (033) 364-33-36.

Магілёўская абласная інспекцыя: тэл. 8 (0222) 27-40-00, 8 (033) 633-36-59.

Мінская абласная інспекцыя: тэл. 8 (017) 390-00-00, 8 (033) 333-6-000.


Fatal error: Allowed memory size of 536870912 bytes exhausted (tried to allocate 313609138 bytes) in /var/www/gosinspekciya/data/www/gosinspekciya.gov.by/bitrix/modules/machete.smtpmail/classes/general/functions.php on line 33